Урад спрабуе ўтрымаць кошты


Урад зацвердзіў дадатковы пералік сацыяльна значных тавараў, на якія можа замарозіць кошты на тры месяцы.

У дадатковы пералік увайшлі асноўныя спажывецкія тавары, што вызначаюць узровень жыцця насельніцтва: жывая рыба, свежамарожаная рыба (апрача далікатэсных відаў), салёны селядзец, сыры з каровінага малака цвёрдыя і мяккія, ячныя ды аўсяная крупы, аўсяныя камякі без смакавых ды іншых дадаткаў, свежыя гуркі, памідоры, яблыкі, бананы, лімоны, апельсіны, кава, гарбата, кухонная харчовая соль (апрача харчовай марской солі), субпрадукты з ялавічыны і свініны першай і другой катэгорыяў, з мяса курэй і куранят, вараныя каўбасы, сасіскі, крывяныя і ліверныя каўбасы, сінтэтычныя мыйныя сродкі.

Разам з гэтым пастановай ураду № 676 устаноўлена, што цэны (тарыфы) на сацыяльна значныя тавары (работы, паслугі), вызначаныя пастановаю Савету Міністраў ад 14 красавіка 2011 г. № 495, не могуць павышацца да 1 ліпеня 2011 г. і перавышаць узровень, зацверджаны паводле стану на 28 траўня 2011 г. юрыдычнымі асобамі ды індывідуальнымі прадпрымальнікамі, што вырабляюць і рэалізуюць згаданыя тавары .

У мэтах развіцця пастановы Савету Міністраў ад 28 траўня 2011 г. № 676 Міністэрства эканомікі ў той жа дзень прыняло пастанову, што рэгулюе гандлёвыя надбаўкі на сацыяльна значныя тавары. Гэтая пастанова Міністэрства эканомікі носіць часовы характар і дзее цягам 90 дзён.

«Прыняцце пастановаў скіраванае на спыненне неабгрунтаванага росту цэнаў на спажывецкія тавары ў Беларусі», – зазначылі ва ўрадзе.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары