Сяргей Чалы: у перадвыбарчай кампаніі ўпершыню з'явіліся элементы шоу


Апазіцыя навучылася прыцягваць увагу простых грамадзянаў, чаго ёй не ўдавалася зрабіць ні ў 2001, ні ў 2006 годзе.

Гэта пацвердзіў учорашні флэш-моб, арганізаваны грамадскім актывістам Андрэем Кімам. «Роналда МакДоналда – у прэзідэнты!» Такім лозунгам моладзь заклікала паставіць подпіс за «самага пазнавальнага» кандыдата, які не хавае, што ён клоўн.

Андрэй Кім лічыць, што кожны з сённяшніх кандыдатаў можа пазнаць сябе ў вобразе вядомага героя: «Сітуацыя з выбарамі ў Беларусі склалася так, што сапраўды нагадвае клаўнаду. 15 кандыдатаў, пра якіх (апрача Лукашэнкі) ніхто нічога не ведае, збіраюць за сябе подпісы дый яшчэ і «топяць» адзін аднаго. А тыя два дэмакратычныя кандыдаты, пра якіх усе пытаюць, – Казулін і Мілінкевіч – на выбары не пайшлі».

Адміністрацыя «МакДоналдса» спакойна паставілася да флэш-мобу. Некаторыя працаўнікі нават ставілі свой подпіс за Роналда МакДоналда. А вось ініцыятыўныя групы сапраўдных прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, паводле Андрэя Кіма, акцыю ўспрынялі негатыўна.

Палітычны аглядальнік, экс-працаўнік Адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Чалы кажа, што такія шоў, як флэш-моб каля «МакДоналдса» або падпісанне мемарандуму паміж лідарам кампаніі «Гавары праўду!» і катом Барсікам, на папярэдніх выбарчых кампаніях было б цяжка сабе ўявіць. Ён лічыць, што гэта прыцягвае ўвагу простых грамадзянаў да выбараў.

belsat.eu

Стужка навінаў