«Можна бомбу закласці і спакойна выйсці»


У інтэрнэце змешчаны відэазапіс людзей, якія без перашкодаў прайшлі ўначы на неахоўваную станцыю менскага метрапалітэну. І ўсё гэта нягледзячы на нібыта ўзмоцненыя захады бяспекі пасля тэракту на станцыі “Кастрычніцкая”.

Троххвілінны ролік з’явіўся на Youtube 28 траўня. Невядомыя без перашкодаў праходзяць на станцыю метро “Маскоўская” ў Менску і здымаюць усё на мабільны тэлефон. “Можна закласці бомбу і спакойна выйсці адсюль”, – каментуе адзін з хлопцаў непасрэдна на пероне станцыі. Гадзіннік метрапалітэну паказвае час – 03:49. Пасля гэтага невядомыя так жа бесперашкодна выходзяць з метро паўз пакой міліцыі.

belsat.eu

Стужка навінаў