Рыга: бландынкі прайшлі парадам


У парадзе ўзялі ўдзел каля тысячы дзяўчат. Парад быў часткаю фестывалю бландзінак “Go Blonde”. Тэмаю сёлетняга параду была Мэрылін Манро.

“Адной бландзінцы дастаткова цяжка, таму што з яе ўвесь час жартуюць. Калі іх дзесяць, тады ўжо няма ніякіх жартаў, аднак калі іх сто – тады яны пераўтвараюцца ў магутную сілу, і мы можам гэта выкарыстоўваць дзеля прыцягнення ўвагі ахвярадаўцаў і дапамагаць дабрачынным арганізацыям, чаму не?” – гаворыць Марыка Гедэртэ, адна з арганізатарак параду.

У цэнтры латвійскай сталіцы адмыслова для ўдзельніц фестывалю былі прадугледжаныя зніжкі, бясплатныя сеансы ў кіно, турнір па більярдзе, конкурсы і фотасесіі. Таксама з гэтай нагоды адбыўся агляд ружовых аксесуараў і адзення латвійскіх дызайнераў. Напрыканцы дня адбылася вечарына “Pink Party”.

Заўтра падобная імпрэза мае адбыцца ў Менску – парад стартуе ўвечары ад будынку Нацыянальнай бібліятэкі ды завершыцца на набярэжнай Свіслачы насупраць гатэлю “Беларусь”

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары