Саннікаў патрабуе другога туру


“Я не здымаю з сябе паўнамоцтваў кандыдата на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і патрабую правядзення другога туру прэзідэнцкіх выбараў пад міжнародным кантролем. Прашу грамадзянаў Беларусі падтрымаць маё патрабаванне”, – гаворыцца ў звароце Андрэя Саннікава.

У сваім звароце Андрэй Саннікаў падкрэслівае, што не прызнае афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2010 г., бо лічыць іх сфальсіфікаванымі. На думку Саннікава, “далейшае захаванне ў Беларусі дзейнай улады і цяперашняй палітычнай сістэмы пагражае цяжкімі наступствамі для краіны і перадусім – для дабрабыту грамадзянаў”.

Паводле палітыка, спраўдзіліся найгоршыя прагнозы развіцця сітуацыі ў Беларусі пасля выбараў. “Утрыманне ўлады Лукашэнкам прывядзе нашую краіну да катастрофы”, – гаворыцца ў заяве.

Цяпер Андрэй Саннікаў застаецца ў ізалятары часовага ўтрымання, адкуль яго маюць этапаваць у калонію. 14 траўня палітык быў асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў.

belsat.eu

Стужка навінаў