У Маскве не далі правесці гей-параду


Маскоўская паліцыя арыштавала дзясяткі чалавек, у тым ліку грамадзянаў ЗША і Францыі.

Група людзей, што выступае за абарону правоў сексуальных меншасцяў, сабралася непадалёк Крамля. Як толькі яны дасталі вясёлкавыя сцягі, на іх напалі ўльтраправыя. Паліцыя ўмяшалася адразу, усяго затрымалі не менш за 40 чалавек.

Крымінальную адказнасць за гомасексуалізм у Расеі адмянілі ў 1993 годзе, аднак пераслед і нецярпімасць у дачыненні прадстаўнікоў секс-меншасцяў працягваецца. У кастрычніку Еўрапейскі суд правоў чалавека аштрафаваў Расею за забарону гей-парадаў у Маскве, аднак гэта не паўплывала на палітыку расейскіх уладаў у дачыненні гэтай групы людзей.

belsat.eu

Стужка навінаў