Станіслаў Багданкевіч: у новым бюджэце значна павялічылі выдаткі на сілавыя структуры


На іх падтрыманне грошай прадугледжана больш, чым на сацыяльныя патрэбы.

Бюджэт на 2011 г. прадугледжвае большыя выдаткі на адукацыю, ахову здароўя, жыллёва-камунальную гаспадарку. Аднак экс-старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч звяртае ўвагу і на наступныя лічбы: выдаткі на Кіраванне справамі прэзідэнта падвысяцца на 72%, на міліцыю – на 43%, на дзяржбяспеку – на 42%, на абарону і ўзброеныя сілы – на 34%.

“Рост ВУП прадугледжваецца на 10%, а выдаткі бюджэту – на 23%”, – адзначае эксперт.

Тым часам ужо сёння вонкавы доўг Беларусі складае $ 9,5 млрд. І налета неабходна сплаціць першыя $ 700 млн па крэдытах. Да таго ж, у новым бюджэце не ўлічваюцца выдаткі на нафту і газ з Расеі, якая папярэджвае аб падвышэнні коштаў.

belsat.eu

Стужка навінаў