Мультфільм з гісторыі ад "Будзьма беларусамі" і TUT.BY


8д сённяшняга дня мультфільм з гісторыі Беларусі можна паглядзець у інтэрнэце.

Праца над стужкаю працягвалася амаль год. Аўтарка ідэі – Юлія Ляшкевіч – ставіла перад сабою задачу проста і даступна распавесці пра найважнейшыя падзеі гісторыі Беларусі ад Полацкага княства да 1991 г. Рэжысёр і мастак фільму – Юлія Рудніцкая. Музычным аздабленнем займаліся Аляксандр Памідораў і Лявон Вольскі, якія імкнуліся не толькі перадаць настрой стужкі, але і зрабіць яе прывабнаю.

Храналагічна стужка заканчваецца 1991 годам, бо, паводле стваральнікаў, «сучасную гісторыю кожны бачыць па-свойму, яшчэ не мінула дастаткова часу для грунтоўнага аналізу і высноваў».

belsat.eu

Стужка навінаў