Канстанцін Скуратовіч у «Гарачым каментары»


Нават кіроўныя колы Беларусі прызнаюць наяўнасць глыбокага крызісу ў краіне. Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з нагоды цяперашняй сітуацыі на спажывецкім і валютным рынках. Адначасова на пытанні Палаты прадстаўнікоў адказваў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур. Прэзідэнт і чыноўнікі меліся супакоіць людзей, усхваляваных крызісам. На жаль, нельга сказаць, што ў іх гэта атрымалася.

На гэтай жа нарадзе Аляксандр Лукашэнка абвесціў, што, нягледзячы на дэстабілізаваную эканамічную сітуацыю, «ніякай прыватызацыі не будзе», а гэта як раз і ёсць галоўнай умовай атрымання крэдыту ад Расеі.

Паводле аглядальніка выдання «Беларусы і рынак», Беларусь проста не мае такіх актываў, продаж якіх мог бы выцягнуць эканоміку з крызісу. «Інакш бы ўжо не толькі расейцы і розныя іранцы, а магутныя інвестары сталі б у чаргу. Гэта ўсё глупства, разлічанае на недасведчаны народ», – упэўнены Канстанцін Скуратовіч.

Эксперт мяркуе, што большасць агучаных на нарадзе заяваў была выключна папулісцкая. Узяць, да прыкладу, словы намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура, які чамусьці ўбачыў магчымасць рэвальвацыі беларускага рубля ўжо сёлета: «Мы яшчэ нават не дасягнулі дна дэвальвацыі. Калі наступіць стабілізацыя – на ўзроўні каля 9–10 тысячаў рублёў за долар, тады магчыма, што пад Новы год, калі нешта пазбіраем з экспарту, на рублёў 500 можа і рэвальвуем. Але стары кошт даляра не вернецца, ён ніколі не вяртаўся», – падкрэсліў Кастусь Скуратовіч.

belsat.eu

Стужка навінаў