У Беларусі з 1 ліпеня 2016 года будзе праведзеная дэнамінацыя, закрэсляць чатыры нулі і выпусцяць манеты


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/RZgOfz5Jtuw”][vc_column_text]Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №450 «Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь». Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Указам пастанаўляецца правесці з 1 ліпеня 2016 дэнамінацыю грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь і зрабіць замену да 31 снежня 2016 года грашовых знакаў узору 2000 года ў выглядзе банкнотаў на грашовыя знакі 2009 года ў выглядзе банкнотаў і манетаў у суадносінах 10 тыс. рублёў 2000 года да 1 рубля ўзору 2009 года.

Першы раз дэнамінацыя беларускага рубля адбылася 20 жніўня 1994 г. Дэнамінацыя была 10-кратнай. Больш буйной стала дэнамінацыя, якая праводзілася 1 студзеня 2000 г. Тады адбылася дэнамінацыя ў 1000 разоў. Будучая дэнамінацыя 1 ліпеня 2016 г. будзе самай маштабнай. Старыя грошы на новыя будуць мяняць у суадносінах 10 000 рублёў да 1 рубля. Нас чакае дэнамінацыя ў 10 000 разоў.

Чытайце таксама >>> Леанід Злотнікаў: Уводзіць капейкі няма сэнсу, бо яны хутка абясцэняцца

Так будуць выглядаць новыя грошы, якія ўвойдуць у абарачэнне з 1 ліпеня 2016 года.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”31037″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”31009″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”31013″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”31017″ img_size=”large”][vc_column_text]Чытайце таксама >>> На новыя грошы вернецца старая арфаграфічная памылка? (ФОТАФАКТ)[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”31021″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”31025″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”31029″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”31005″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”30997″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”31033″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]НМ, ЮВ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў