У Варшаве - надзвычайныя захады бяспекі


У Варшаве ўзмацнілі захады бяспекі з нагоды візіту прэзідэнта Злучаных Штатаў Барака Оўбамы, самалёт якога 27 траўня а 18-й гадзіне прызямліцца на лётнішчы ім. Ф. Шапэна.

Цэнтральныя вуліцы польскай сталіцы будуць або перакрытыя, або зменіцца парадак руху. У цэнтры гораду нельга паркаваць аўтамабіляў. Цікава, што пра маршрут, якім будзе ехаць Оўбама, не паведамляюць грамадскасці. Каб спрасціць рух транспарту, некаторыя прадпрыемствы і арганізацыі зрабілі пятніцу, 27 траўня, скарочаным днём.

У суботу 28 траўня ў Каралеўскім палацы адбудзецца сустрэча польскіх прэзідэнта Браніслава Камароўскага і прэм’ер-міністра Дональда Туска з Баракам Оўбамам. На гэтай сустрэчы абмяркуюць разнастайныя пытанні, датычныя сістэмы ракетнай бяспекі, здабывання сланцавага газу ды іншыя. Таксама разгледзяць пытанні дэмакратызацыі Беларусі ды Паўночнай Афрыкі.

Стужка навінаў