Прадпрымальнікі масава сыходзяць з рынкаў


Гандаль спыняецца ў Светлагорску, Салігорску, Барысаве, Баранавічах, Магілёве.

«Па маіх дадзеных каля 20% спыніла сваю дзейнасць у сувязі з тым, што адбываецца ў краіне з валютаю», – каментуе сітуацыю прадпрымальнік Віктар Гарбачоў. – У Светлагорску, Салігорску, Барысаве, Баранавічах, Магілёве будуць спыняць гандаль на рынках, дзе працуе ад 200 да 900 чалавек. Яны плануюць страйк. Магчыма, гэта будзе той штуршок. Улада душыла, душыць і плануе душыць прадпрымальнікаў, па-гэтаму тут толькі адзіны выхад выратаваць свой бізнэс і выратаваць валюту – змяніць уладу, тут не трэба гэтага хаваць».

Спадар Гарбачоў таксама паведаміў, што бізнэсоўцы пацярпелі і ў выніку паслявыбарчых падзеяў. Толькі ў Барысаве па ўказцы спецорганаў, праваахоўчых органаў і мясцовай адміністрацыі мусілі спыніць сваю дзейнасць шасцёра прадпрымальнікаў «толькі таму што яны ўдзельнічалі ў кагосьці ў якасці давераных асобаў падчас прэзідэнцкай кампаніі, але толькі ня ў Лукашэнкі. Былі ў Някляева, Саннікава».

belsat.eu
https://youtu.be/kP8HoogNbmA

Глядзі таксама
Каментары