«За свабоду» прапануе «Народную праграму»


Беларускія незалежныя эксперты прэзентавалі “Народную праграму” – грамадскую ініцыятыву дзеля выпрацавання новага пазітыўнага бачання будучыні Беларусі.

Паводле намесніка старшыні руху “За свабоду” Юрыя Губарэвіча, ініцыятары маюць намер аб’яднаць прафесійныя намаганні экспертнай супольнасці ды ўдзел самага шырокага кола грамадзянаў, каб абмеркаваць найбольш вострыя пытанні развіцця краіны. Сярод экспертаў праграмы – аналітыкі Дзяніс Мельянцоў, Алесь Лагвінец, Сяргей Чалы, Ігар Лялькоў, Юрый Чавусаў ды іншыя.

Губарэвіч паведаміў, што кожны тыдзень праз сайт “Народнай праграмы будзе абвяшчацца тэма для абмеркавання. “Кожны зацікаўлены наведнік сайту будзе мець магчымасць выкласці сваё меркаванне адносна абвешчанай тэмы і прапановаў экспертаў. Галоўны эксперт у заяўленай тэме паўдзельнічае ў палеміцы і будзе адстойваць свае прапановы”, – сказаў палітык.

Ініцыятары “Народнай праграмы” маюць намер сфармаваць новае бачанне будучыні Беларусі “праз сутыкненне экспертных меркаванняў і грамадскай думкі, прафесійных падыходаў і таго, што найбольш хвалюе кожнага жыхара краіны”.

belsat.eu

Стужка навінаў