Сёння – прысуд Статкевічу і Вусу


Абвяшчэнне выраку чакаецца а 14.00 у судзе Ленінскага раёну Менску. Экс-кандыдатам на прэзідэнта Міколу Статкевічу і Дзмітрыю Вусу выставілі абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобаю, пагромамі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (ч. 1 арт. 293 КК).

18 траўня дзяржаўны абвінаваўца Кірыл Чубкавец папрасіў асудзіць Мікалая Статкевіча да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзмітрыя Вуса – да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандра Класкоўскага (паводле сукупнасці злачынстваў) – да 8 з паловаю гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава, Андрэя Пазняка і Арцёма Грыбкова – да 4 гадоў кожнага.

Вырак планавалася абвесціць яшчэ 20 траўня, аднак тады паседжанне не адбылося з-за хваробы суддзі.

belsat.eu

Стужка навінаў