Ажыятажнага попыту на акрэсленыя групы тавараў ужо не назіраецца


Здзівіў журналістаў міністр гандлю Валянцін Чаканаў.

Паводле інфармацыі чыноўніка, попыт на соль і цукар “крыху падвышаны, і крыху болей купляюць воцату, крупаў і макароны”. “Мы сёння мусім быць упэўненыя – і ўпэўненыя ў тым, што ёсць гуртовыя арганізацыі, у якіх дастаткова тавараў для ўсіх пакупнікоў, і яны іх завязуць у краіну”.

Старшыня Міністэрства гандлю заклікаў насельніцтва “не браць шмат таго, што дрэнна захоўваецца. У рэспубліцы дастаткова тавараў, і не трэба на гэтую тэму хвалявацца. Гандаль працуе нармальна. Калі не паспелі штосьці завезці – выправім”, – супакоіў Валянцін Чаканаў.

У масавай скупцы насельніцтвам бытавой тэхнікі Чаканаў таксама не бачыць праблемаў. “Цяпер вядуцца перамовы з прамысловасцю, каб дадаткова вырабілі некалькі дзясяткаў тысяч гэтай прадукцыі”, – паведаміў міністр.

Акрамя гэтага, ён назваў “выдумкамі” інфармацыю аб магчымай дзяржаўнай манаполіі на імпарт.

“Мы сёння працуем як з дзяржаўнымі, так і з недзяржаўнымі формамі ўласнасці, з усімі бізнесоўцамі, структурамі, якія завозяць у Беларусь тавары. Яны з разуменнем ставяцца да нашых просьбаў адносна дадатковых паставак прадукцыі”, – заявіў чыноўнік.

У гэты ж час у менчукоў, апытаных на вуліцах сталіцы, сённяшні стан эканомікі ды кошты ў крамах выклікаюць непрыемныя эмоцыі, нагнятаючы нервовасць сітуацыі.

belsat.eu

Стужка навінаў