У Беларусі вызначылі 1840 пляцовак для ветракоў


Такія паказальнікі зафіксавалі ў першага беларускага ветрака, усталяванага ля Наваградку.

У вёсцы Грабнікі вятрак з’явіўся месяц таму. Дзякуючы ягонай працы, за год можна будзе атрымліваць больш як 3 млн кВтч. Гэта задаволіць больш за 10% патрэбаў у электраэнергіі ўсяго Наваградку, альбо 100% побытавых патрэбаў ягоных жыхароў.

“Апроч таго, ветраэнергетычная прылада дазволіць штогод замяшчаць да 760 тыс. куб. м імпартаванага прыроднага газу, – кажа галоўны інжынер “Горадняэнерга” Юрый Шмакаў. – Гэта вельмі перспектыўны кірунак развіцця энергетыкі, таму мы ўжо сёння вядзем перамовы пра будаўніцтва новых ветракоў”.

Ужо распрацавалі праграму ўсталявання ветракоў па ўсё краіне. На тэрыторыі Беларусі ёсць 1840 удалых пляцовак. Напрыклад, на тэрыторыі вёскі Грабнікі плануюць пабудаваць ветрапарк з 7–8 прыладаў. Абсталяванне выкарыстоўваюць кітайскае.

“Распрацоўваць альтэрнатыўную энергетыку надзвычай важна, – лічыць выкладчык дысцыпліны “Асновы энергазберажэння” Аляксандр Мазанік. – Па-сутнасці, гэта дармавая энергія, бо на сучасным абсталяванні ўдзел чалавека ў атрыманні ветраной энергіі мінімальны. Разам з тым, мы яшчэ і ахоўваем экалогію”.

belsat.eu

Стужка навінаў