Дні беларускай культуры ў Вроцлаве


Спатканні з Аляксандрам Мілінкевічам, Уладзімірам Арловым і Станіславам Шушкевічам, спектакль “Пінская шляхта”, канцэрт гурта “RECHA”, а таксама мастацтва і фатаграфія – усё гэта ў праграме Дзён беларускай культуры, якія  пройдуць у польскім горадзе Вроцлаў.

З ініцыятывай арганізаваць фестываль выступілі беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Польшчы. Падтрымалі ідэю польская фундацыя “За нашу і вашу вольнасць” і ўлады гораду Вроцлаў.

Фестываль пачнецца 31 траўня выставаю сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва.

Тэлеканал “Белсат” падтрымлівае фестываль інфармацыйна.

Болей інфармацыі на сайце фундацыі “За нашу і вашу вольнасць”.

Глядзі таксама
Каментары