Закрытыя аэрапорты ў Гамбургу і Брэмэне


Хмара попелу ад вывяржэння ісландскага вулкану Крымсвётн дасягнула 25 траўня паўночнай Нямеччыны. З гэтай прычыны закрылі два аэрапорты – Брэмэну і Гамбургу.

Прадстаўнік кіраўніцтва бяспекі палётаў Аксэль Рааб паведаміў, што сёння могуць закрыць і два аэрапорты Берліну. “Берлінскі аэрапорт найхутчэй перастане дзеяць ад адзінаццатай гадзіны. Мы не можам цяпер сказаць, ці доўга ён будзе закрыты. Брэмэн і Гановэр дагэтуль не працуюць. Аднак, відаць, усё гэта не працягнецца надта доўга. Хмары пылу рухаюцца на паўночны ўсход, што, вядома, вельмі добра для нас. Але мы атрымаем пэўнасць толькі цягам дня”, – мяркуе Рааб.

Людзі прымаюць паведамленні пра адмену ўсіх рэйсаў з усмешкамі ды без панікі. Адна пасажырка жартуе: “Мне хочацца плакаць: калі хочаш ехаць цягніком, кіроўцы пачынаюць страйкаваць. Гэта жудасна, лепш заставацца дома”.

24 траўня намеснік гендырэктара “Белавія” ў маркетынгу і замежнаэканамічнай дзейнасці Ігар Чаргінец паведаміў, што вывяржэнне ісландскага вулкану Крымсвётн пакуль не пацягнула абмежавання маршрутаў авіякампаніі. “Усё залежыць ад таго, як будзе развівацца сітуацыя і распаўсюджвацца хмара вулканічнага пылу”, – сказаў Чаргінец.

Хутка пасля каментарыя спадара Аксэля Рааба брытанскія метэаролагі абвесцілі, што вулкан Крымсвётн спыніў выкід пылу.

belsat.eu

Стужка навінаў