Яўген Прэйгерман у «Гарачым каментары»


Гвалтоўная дэвальвацыя беларускага рубля прывяла да абясцэньвання грошай амаль на 60 %. Гэта аўтаматычна паменшыла заробкі ды павялічыла кошты. Да 20 % выраслі цэны на паліва, ад заўтра чакаецца павялічэнне коштаў на мяса на 10 %, ужо абвешчана пра рост цэнаў на квіткі на міжнародныя цягнікі. Валюта так і не з’явілася ў абменніках, а шэраг экспертаў прагназуе магчымасць далейшае дэвальвацыі.

Так лічыць і эканамічны аналітык спадар Прэйгерман. “Сітуацыя сапраўды крытычная, мы насамрэч увайшлі ў фазу крызісу. Але я бачу, што ўрад яшчэ мае магчымасці прынамсі стабілізаваць стан на некаторы час. Іншае пытанне, ці будуць зробленыя гэтыя захады. Я лічу, праблема ў тым, што на працягу ўсяго гэтага часу Аляксандр Лукашэнка спадзяваўся, што неяк зноў пашанцуе: можа, атрымаецца з новымі крэдытамі, можа, адкрыюцца для Беларусі новыя рынкі, і адцягваў момант правядзення рэформаў як мага далей, бо ён вельмі баіцца магчымых сацыяльных наступстваў”, – мяркуе Яўген Прэйгерман.

Нягледзячы на крызісную сітуацыю ў эканоміцы, эксперт пакуль не прадбачыць выбуху сацыяльнага пратэсту. Так, незадаволенасць расце, аднак для нейкіх палітычных зрухаў неабходныя лідары, якіх яшчэ няма.

belsat.eu

Стужка навінаў