Распачалася 6-я выстава зброі і вайсковай тэхнікі “MILEX-2011”


Удзел у ёй возьмуць 150 арганізацыяў з Беларусі, Расеі, Казахстану, Украіны ды Арменіі. На выставе таксама можна паглядзець калектыўную экспазіцыю вайскова-прамысловых комплексаў краінаў-удзельніц АДКБ.

Імпрэзу наведаюць дэлегацыі 16 краінаў, у тым ліку Расеі, Казахстану, Турцыі, Азербайджану, Кітаю, Індыі, Анголы, ААЭ, Аману.

Неад’емнаю часткаю выставы стане 5-я Міжнародная навуковая канферэнцыя, на якой абмяркуюць ваенна-тэхнічныя пытанні, праблемы абароны і бяспекі ды інш. Таксама ў межах “MILEX-2011” адбудуцца нарады некаторых структураў АДКБ дзеля развязання бягучых праблемаў.

belsat.eu

Стужка навінаў