Цэны растуць, продаж абмяжоўваюць


Міністэрства эканомікі заканадаўча падвышае кошты на мяса. За апошні месяц некаторыя харчы ў Беларусі падаражалі ўдвая. На гэта паўплываў валютны крызіс – асабліва на імпартаваныя прадукты. (гл. табліцу*)

Пазіцыя Сакавік 2011

Травень 2011

Салодкі перац, кг 23,2 тыс. руб. 50 тыс. Руб.
Скумбрыя свежамарожаная, кг 15 тыс. руб. 35 тыс. руб.
Гарбата “Грынфілд”, 100 гр. 6,4 тыс. руб. 11 тыс. руб.
Кава “Нэскафэ”, 100 гр. 8 тыс. руб. 22 тыс. руб.
Бананы, кг. 3,6 тыс. руб. 7 тыс. руб.
Яблыкі, кг. 6 тыс. руб. 12,7 тыс. руб.

*кошты ў сетцы крамаў “Рублёўскі”, Менск.

Падаражалі і беларускія алей, макарона, грэчка, тварог. Дагэтуль кошты на мясныя вырабы былі пад кантролем Міністэрства эканомікі як тавары з катэгорыі сацыяльна неабходных. Спачатку адпусцілі кошты на вараную кілбасу, сёння падпісалі адпаведную пастанову №65. Як растлумачылі ў прэс-службе, згодна з ёй замацоўваецца павелічэнне коштаў на свініну і ялавічыну. “З чэрвеня мяса падаражэе прыкладна на 10 %. У выпадках з найвышэйшаю катэгорыяй мяса пастаўляльнікі самі змогуць усталёўваць цэны ў адпаведнасці з кан’юнктураю рынку”, – адзначылі ў прэсавай службе міністэрства.На меркаванне экспертаў, гэтая навіна будзе спрыяць новай хвалі спажывецкага ажыятажу. “Людзі паспяшаюцца загадзя набыць мяса па старых коштах. Тое самае мы назіралі з крупамі, цукрам, алеем і нават соллю”, – упэўненая эканамістка Ірына Урбан. У Паставах і ваколіцах, напрыклад, за выходныя соль і цукар раскупілі цалкам. Пасля гэтага старшыня мясцовага філіялу “Белбакалеі” прапанаваў увесці ліміт на набыццё прадуктаў. Чыноўнікі райвыканкаму падтрымалі ідэю. “Соль і цукар у крамы завезлі, але цяпер адпускаюць 2 кг солі ды 5 кг цукру ў адныя рукі. Але людзі прыходзяць або цэлымі сем’ямі, або яшчэ раз становяцца ў чаргу, усё адно як у савецкія часы”, – расказвае мясцовы жыхар Павал Грыцкевіч.belsat.eu

Стужка навінаў