Беларусь атрымае першую траншу крэдыту ўжо ў чэрвені


Паводле звестак інфармацыйнага агенцтва “Интерфакс-Запад”, Беларусь ужо на пачатку чэрвеня атрымае першую частку крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭс. Пра гэта 24 траўня паведаміў міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын падчас нарады ўраду Расеі.

Першая транша крэдыту складзе $ 800 млн і будзе пералічаная Беларусі цягам тыдня пасля прыняцця рашэння Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭс. Разам Беларусь у 2011 г. атрымае $ 1,240 млрд з гэтай установы.

Паводле Кудрына, рашэнне пра выдаванне Беларусі крэдыту $ 3 млрд на тры гады будзе прынятае падчас нарады міністраў фінансаў СНД, якая адбудзецца 4 чэрвеня ў Кіеве.

belsat.eu

Стужка навінаў