Тым, хто падпісаўся за Лукашэнку, рабілі флюараграфію без чаргі


Такім чынам збіральнікі подпісаў заахвочвалі наведнікаў паліклінікі ў Бабруйску.

Выпадак зафіксавалі актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Гэта далёка не адзіны прыклад парушэння Выбарчага заканадаўства з боку ўладаў. Прадстаўнікі грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ўжо накіравалі шэраг адпаведных скаргаў у Цэнтрвыбаркам.

Як распавёў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, ніводную з іх не задаволілі: “Цэнтрвыбаркам ухіляецца ад іх разгляду, перанакіроўвае нашыя лісты ў тыя камісіі, на тэрыторыі якіх і зафіксавалі парушэнні. А адтуль прыходзяць стандартныя адпіскі, што праверка парушэнняў не знайшла”.

Тым часам ініцыятыўная група дзейнага прэзідэнта паведамляе, што сабрала больш за мільён подпісаў. Кіраўнік перадвыбарчага штабу Лукашэнкі, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, неаднаразова заяўляў, што збор подпісаў праходзіў “карэктна”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары