Дабрачынны аўкцыён у дапамогу малому гарадзенцу


На аперацыю Фёдару Седашову трэба 220 тыс. долараў.

Малы жыхар Горадні Фёдар Седашоў хварэе на сіндром Гурлер. Гэта вельмі рэдкае цяжкае генетычнае захворванне. У Беларусі вядомыя толькі тры выпадкі гэтай хваробы.

Выратаваць хлопчыка можна. Яму патрэбная трансплантацыя касцявога мозгу. Зрабіць складаную аперацыю могуць толькі за мяжою. Яна каштуе 220 тыс. долараў.

Грамадзянская супольнасць адгукнулася і арганізавала на гарадзенскім форуме дабрачынны аўкцыён для дапамогі Фёдару Седашову. На цяперашні момант выстаўленыя на продаж больш за 30 лотаў. Арганізатары спадзяюцца, што гэтая лічба дасягне 50-ці. Прадаюцца прадметы інтэр’еру, дзіцячыя цацкі, біжутэрыя і аксесуары, зробленыя гарадзенскімі мастачкамі.

Шмат дзе аўкцыёны, на якія выстаўляюцца зробленыя ўручную рэчы, даволі папулярныя. У Горадні такая акцыя праходзіць упершыню. Гэта добры шанец набыць унікальную рэч і дапамагчы хвораму хлопчыку.

belsat.eu

Дапамагчы можна і наўпрост, пералічыўшы грошы на адмысловыя дабрачынныя рахункі:

Філіял № 426, Горадня, вул. Ажэшкі, 4; УНП 500238502; МФО 152101199:

• беларускія рублі – транзітны рахунак № 3819382106008 на дабрачынны рахунак № 000024 у філіяле № 426;

• долары ЗША – транзітны рахунак № 3819382109656 на дабрачынны рахунак № 000169 у філіяле № 426.

Прызначэнне сродкаў: для залічэння на дабрачынны рахунак на імя Аляксандра Віктаравіча Седышова для лячэння сына Фёдара Седышова.

WebMoney

Беларускія рублі B225423813092

Еўра E142568530913

Расейскія рублі R168955972855

Долары ЗША Z193565010603

Для пераводу ў доларах ЗША з-за мяжы:

Банк-карэспандэнт (56: Correspondent bank):

STANDARD CHARTERED BANK, NEW YORK

SWIFT CODE SCBLUS33

ACCOUNT NUMBER 3582021714001

Банк-адрасат (57: Beneficiary bank):

JSSB BELARUSBANK

32, MYASNIKOVA STREET

MINSK 220050, BELARUS

SWIFT: AKBBBY2X

Chips UID: 319438

Адрасат (59: Beneficiary bank):

Account (рахунак) № 8400010010957

Імя і прозвішча: Aliaksandr Sedyshou

Адрас: Stroitelei, 13–5, Grodno, Belarus

Acc at branch № 426 Grodno

Пашпартныя звесткі: КН 0571513

Стужка навінаў