Капсула з касманаўтамі прызямлілася ў Казахстане


Прызямленне адбылося без пазаштатных сітуацыяў. Усе трое касманаўтаў пачуваюцца нармальна.
Камандзір касмічнай станцыі Дзмітрый Кандрацьеў (Расея), бортінжынеры Кэтрын Коўлман (ЗША) і Паўлё Нэсполі (Італія) правялі на Міжнароднай касмічнай станцыі шэсць месяцаў.
У НАСА выкананне прызямлення апісваюць «як зробленае па падручніку». Гэтая мяккая пасадка можа дапамагчы развеяць сумневы адносна бяспекі выкарыстання выключна расейскіх тэхналогіяў, пасля таго як НАСА замарозіла праграмы палётаў на «Шатлах». Касманаўты самастойна выйшлі з капсулы і, паводле дактароў, маюць добрую фізічную форму.
belsat.eu
Глядзі таксама
Каментары