Японія: пратэсты супраць новых нормаў радыяцыі


Гадавая доза радыяцыі для японскіх школьнікаў падвышаная з 1 да 20 мілізівертаў. Паводле беларускіх нормаў, такі ўзровень максімальна дапушчальны для прафесіяналаў, што працуюць з радыеактыўнымі матэрыяламі.

Школьнікі, якія атрымаюць радыяцыі больш за гэтую норму, разам з сем’ямі будуць выселеныя ў “чыстыя” раёны. Тым не менш сотні японцаў сабраліся ў Токіа ля будынку Міністэрства адукацыі з патрабаваннем скасаваць новыя нормы. Паводле пратэстоўцаў, гэткая доза радыяцыі небяспечная не толькі для дзяцей, але і для дарослых.

“Паводле беларускіх нарматываў максімальная доза радыяцыі на год для насельніцтва не мусіць перавышаць 2 мілізіверты, – гаворыць загадчык радыяцыйна-аналітычнага аддзелу Рэспубліканскага Цэнтру радыяцыйнага кантролю Уладзімір Самсонаў. – Нарматыў 20 мілізівертаў, што ўведзены ў Японіі, адпавядае беларускім нарматывам для прафесіяналаў, што працуюць з радыеактыўнымі матэрыяламі. Пры гэтым яны маюць шэраг ільготаў”.

У Токіа шмат якія пратэстоўцы скарысталіся з выпадку, каб заклікаць да поўнага пераходу на ўзнаўляльныя крыніцы энергіі. “Калі мы цяпер страцім такі шанец, гэта азначае, што ўсе пакуты ахвяраў аварыі на Фукусіме былі марныя”, – гаворыць адзін з маніфестантаў.

belsat.eu

Стужка навінаў