3000 забітых на Данбасе


ААН маніторыць сітуацыю ва Усходняй Украіне з сярэдзіны красавіка

ААН заяўляе пра 3 тысяч загінуўшых з пачатку канфлікту ва Усходняй Украіне.

«Сітуацыя ва Украіне працягвае выклікаць непакой. Апошняя справаздача ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) дае поўную карціну цяперашніх праваабарончых праблем, асабліва на ўсходзе, дзе не менш 3 тысяч чалавек былі забітыя з сярэдзіны красавіка гэтага году», – адзначыў Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Зэйд Раад аль-Хусэйн.

Паводле дадзеных УВКПЧ на 27 жніўня колькасць загінулых у сувязі з баявымі дзеяннямі на Данбасе складала 2593 чалавек, 6 тысяч атрымалі раненні.

Сітуацыя ва Украіне будзе абмяркоўвацца на паседжанні Савета ААН па правах чалавека 23 верасня.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў