Кругласутачнае назіранне гатовыя арганізаваць на выбарчых участках праваабаронцы


Ахапіць 250 участкаў назіраннем удзень і ўночы мае намер кампанія “За справядлівыя выбары”.

На кожны ўчастак плануецца накіраваць па чатыры назіральнікі, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску адзін з каардынатараў кампаніі, намеснік старшыні руху “За Свабоду” Віктар Карняенка.

Кампанію “За справядлівыя выбары” праводзяць больш за дзесяць дэмакратычных партыяў і аб’яднанняў. Усяго яны збіраюцца накіраваць да 1600 назіральнікаў за галасаваннем, а таксама вылучыць больш за тысячу сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў.

Паводле Віктара Карняенкі, гэтага дастаткова, каб зрабіць добры аналіз працэсу галасавання і падліку галасоў.

belsat.eu

Стужка навінаў