300 пажарнікаў з тэхнікай упершыню прайшлі галоўнай вуліцай Горадні


У Горадні праходзіць чэмпіянат свету па пажарна-ратавальнаму спорту.

Каманды з 13 краінаў наведалі горад над Нёмнам каб прыняць удзел у спаборніцтвах. 5 жніўня адбылося ўрачыстае адкрыццё чэмпіянату. Удзельнікі прайшлі маршам па Савецкай вуліцы: ад старой пажарнай вежы да плошчы Леніна. За імі праехаў картэж пажарнай тэхнікі розных гадоў.

Не абышлося і без курёзаў: падчас прамовы з трыбуны міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка замест «Горадня» прачытаў «Гомель», зачытваючы афіцыйны ліст. А падчас шэсця па Савецкай пацёк радыятар у старэнькага Зіл’а, які ехаў сярод рэтра-аўто. Зрэшты, ягоная імправізаваная пачынка адразу ж на вуліцы сталася таксама своеасаблівым элементам праграмы.

У першы ж дзень чэмпіянату было разыграна 8 камплектаў медалёў, з якіх беларусы атрымалі 9 узнагародаў. Увечары для спартсменаў і гарадзенцаў быў арганізаваны салют ды выступ Ірыны Дарафеевай.
Афіцыйнае закрыццё чэмпіянату адбудзецца 8 жніўня.

АК

Стужка навінаў