30 гадоў пасля вываду савецкіх войскаў. Як цяпер жыве Афганістан? Найлепшыя фота з Instagram


У 1978 годзе да ўлады ў Афганістане прыйшла Народна-дэмакратычная партыя Афганістана (НДПА), якая абвясціла Дэмакратычную Рэспубліку Афганістан (ДРА). У краіне пачаўся хаос, а ў верасні 1979 года адбыўся чарговы дзяржаўны пераварот. Афганістан ўзначаліў Хафізулла Амін.

Савецкае КДБ паведаміла ўладам, што Амін нібыта з’яўляецца стаўленікам ЦРУ. Было вырашана паставіць на чале Афганістана лаяльнага савецкаму кіраўніцтву Бабрака Кармаля, які ў гэты час знаходзіўся ў эміграцыі ў СССР.

12 снежня 1979 году савецкім палітбюро было прынята рашэнне аб звяржэнні Аміна. Праз два тыдні яго забілі супрацоўнікі КДБ, а ў Афганістан былі ўведзены савецкія войскі.

У снежні 1987 году, калі Міхаіл Гарбачоў знаходзіўся з афіцыйным візітам у ЗША, ён заявіў пра вывад савецкіх войскаў. Праз год 14 красавіка па выніках перамоваў з амерыканцамі былі падпісаны Жэнеўскія пагадненні па ўрэгуляванні афганскага канфлікту, а ўжо 15 траўня пачаўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана.

У вайне прымала ўдзел больш за 30 тысячаў беларусаў. 789 з іх загінулі, 12 лічацца зніклымі без вестак.

На дадзены момант краіна зʼяўляецца адной з самых бедных у рэгіёне і залежыць ад замежнай дапамогі. Сёння ў Афганістане працягваецца ваенны канфлікт, там дзейнічае больш за 20 тэрарыстычных груповак. На тэрыторыі краіны знаходзяцца амерыканскія войскі, якія спрабуюць змагацца з тэрарыстамі.

Чым жыве сучасны Афганістан? Як выглядае краіна пасля столькіх гадоў вайсковых дзеянняў. Усё гэта можна пабачыць на фотаздымках мясцовых жыхароў, вайскоўцаў ды журналістаў.

https://www.instagram.com/p/Bg3aXtZgruJ/?utm_source=ig_embed

https://www.instagram.com/p/Bgk0bOkHpnT/?utm_source=ig_embed

https://www.instagram.com/p/BirKCBnHtf8/?utm_source=ig_embed

https://www.instagram.com/p/Bipgh9zHLvN/?utm_source=ig_embed

ГА, belsat.eu. Фота вокладкі REUTERS / Mohammad Ismail /FORUM

Стужка навінаў