30 000 кадраў пра вайну: «Чаму ты пайшоў ваяваць за ДНР? Таму, што тут расейцы, а там бэндэры!»


«Вайна валанцёраў» – новы рэпартаж «Белсату», у якім паказаная бязлітасная і бессэнсоўная «вайсковая мясарубка» ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.

Неабвешчаная вайна Расеі супраць Украіны доўжыцца ўжо другі год. Лінія фронту ператварылася ў негалосную, няісную мяжу, што падзяліла, здавалася б, адзін народ на праціўнікаў і прыхільнікаў «расейскага свету», абаронцы якога на рулях аўтаматаў прынеслі трагедыю ва ўкраінскія дамы. Дзясяткі тысяч людзей па абодва бакі лініі фронту сталі ахвярамі расейскай «партыі вайны» на чале з Уладзімірам Пуціным. За геапалітычныя амбіцыі кіраўніка Расеі грамадзяне Украіны былі вымушаныя заплаціць тонамі бязвінна пралітай крыві.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWTlPMG9BangzVzglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Гэты канфлікт – працяг украінскай «рэвалюцыі годнасці». Гэтая кроў – расплата нашай паўднёвай суседкі за права быць нацыяй.

Адразу пасля падпісання другога мірнага пагаднення ў Менску здымачная група «Белсату» некалькі дзён правяла ў акупаваным сепаратыстамі Данецку і прыфрантавым горадзе Марыупаль, які перабывае пад кантролем Кіева.

«Калі пачалі страляць, я гуляўся ў машынкі. Мы з татам і бабуляй схаваліся ў прыбіральні. Вокны павыбівала і мы пабеглі ў бамбасховішча. Цяпер жывем тут», – кажа адзін з герояў рэпартажу, васьмігадовы Сярожа, які жыве ў данецкім бамбасховішчы.

«Мы прыехалі ў Данецк адразу пасля сустрэчы Нармандскай чацвёркі. Туды нас правезла на сваёй машыне мясцовая жыхарка, у якой раней была сетка крамаў, а пасля таго, як пачалася вайна, яна ўцякла ў Марыупаль, бо большасць бізнесоўцаў, якія не падтрымлівалі сепаратыстаў, траплялі ў падвал на «прафілактычныя размовы» ў стылі «падзяліся баблом, аддай нам свой джып, і мы пакінем цябе ў спакоі», – распавядае аўтар рэпартажу Юрась Высоцкі.

Украінцы казалі нам, што ехаць у Данецк небяспечна, маўляў, там няма законаў, а людзі са зброяй – оркі, якія могуць нас узяць у палон або проста забіць і ім за гэта нічога не будзе. Оркаў мы не сустрэлі. Магчыма, нам пашанцавала. Затое мы ўбачылі, як жывуць нешматлікія мясцовыя побач з данецкім аэрапортам. Былі моманты, калі едзеш некалькі кіламетраў, а навокал ні душы – мёртвы горад, выглядала гэта жудасна і апакаліптычна. Самым уражвальным момантам гэтай паездкі я лічу размову з ДНРаўскімі жаўнерамі ў вайсковым шпіталі. Калі я спытаўся ў аднаго з параненых, навошта ён пайшоў ваяваць, то пачуў самы ідыёцкі адказ, які толькі можна прыдумаць: «бо тут расейцы, а там бэндэры». Мне падалося, што ён пайшоў ваяваць за пайку, а не за сваю прымітыўную ідэю. Шмат для каго з іх вайна гэта спосаб пракарміць сям’ю. Ім ужо няма чаго губляць. Гэта армія абалваненых жабракоў, якіх па ўсёй верагоднасці корміць Расея і якіх не змагла накарміць Украіна, а таксама тыя, хто атрымлівае задавальненне ад бязмэтнай рызыкі», – кажа Юрась Высоцкі.

belsat.eu

Стужка навінаў