3 ліпеня ў Горадні: пусты горад і памежнікі з… дудамі


Праз моцны дождж Дзень Незалежнасці ў абласным цэнтры быў надзвычай малалюдным.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Традыцыйна свята пачалося на Кургане славы на ўскрайку гораду, дзе прысутных павіншаваў старшыня аблвыканкаму Уладзімір Краўцоў ды іншыя прадстаўнікі афіцыёзу. Ад ранку ліў дождж, таму мітынг у літаральным сэнсе праходзіў пад парасонамі.

Ад чыноўнікаў на трыбунах ініцыятыву перахапілі вайскоўцы ды міліцыянты, якія прайшлі парадам па праспекце Касманаўтаў. Цікавосткай стала выстава экспанатаў з музею ДАІ, дзе, як аказалася, сабраныя рэліквіі, звязаныя з міліцэйскай службай з розных куткоў свету. Не абышлося і без беларускай атрыбутыкі пачатку 1990-х з нацыянальнай сімволікай.

Яшчэ адной цікавосткай стаў выступ аркестру памежнікаў, які не так даўно праславіўся выкананнем «Лабутэнаў» гурту «Ленінград». Гэтым разам сярод інструментаў ці не ўпершыню прысутнічала дуда, як вядома, характэрная не толькі для Шатландыі, але і для старадаўняй Беларусі.

Надзвычай няўдалым свята апынулася для гандлёвых кропак, шчыльна выстаўленых у цэнтры гораду. Праз надвор’е сталы, крэслы ды прылаўкі з таварам не толькі змоклі, але і аказаліся ў поўнай адзіноце: людзі не прыйшлі. Як вынік, удзень у цэнтры гораду было больш міліцыянтаў у цёмных дажджавіках, чым мінакоў.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў