3 ліпеня ў Горадні: парад у спёку і «мамы» з бутафорскімі немаўлятамі


Дзень Незалежнасці ў абласным цэнтры праходзіць пад знакам афіцыёзу. Святкаванне традыцыйна пачалося з мітынгу на пл. Леніна. На ім губернатар Уладзімір Краўцоў патлумачыў, што такое незалежнасць: «здольнасць народу выбіраць свой лёс».

Выказаўся таксама пра мірнае, спакойнае, бяспечнае жыццё, якім Беларусь можа ганарыцца. Падчас мітынгу таксама ўзнагародзілі лаўрэатаў прэміі «Чалавек года Гарадзеншчыны», пасля чаго афіцыйныя асобы ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў парку Жылібера.

У парадзе ўзялі ўдзел войскі Гарадзенскага гарнізону і працоўныя калектывы. Ноу-хаў сёлета году – удзел у шэсці мамаў (або медсёстраў?) з бутафорскімі немаўлятамі на руках.

Цягам святкавання цэнтр гораду заставаўся перакрыты, абмежаваная таксама стаянка аўтаў на шэрагу вуліц у Ленінскім раёне. Пры гэтым пасля вячэрняга салюту ўлады паабяцалі пусціць дадатковы транспарт, каб кожны змог бестурботна дабрацца дадоў.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў