Радослаў Сікорскі просіць Лукашэнку адумацца


“Прэзідэнт Лукашэнка запэўніваў нас, што выбары кіраўніка дзяржавы 19 снежня 2010 года будуць сумленныя. Замест гэтага ён пасадзіў у турму сваіх канкурэнтаў – экс-кандыдатаў на прэзідэнта. Гэта, вядома, закрывае яму шлях да збліжэння з Еўропаю”, – заявіў Сікорскі.

Міністр замежных справаў Нямеччыны Гвіда Вэстэрвэле сёння заявіў, што не столькі расчараваны, колькі шакаваны падзеямі ў Беларусі. Паводле ягоных словаў, прысуды супраць прадстаўнікоў беларускай апазіцыі “неапраўданыя, несправядлівыя і ёсць палітычным самавольствам прэзідэнта Лукашэнкі”.

Кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў у сваю чаргу заклікаў кіраўніцтва Беларусі цалкам выконваць міжнародныя забавязальніцтвы ў тым, што тычыцца павагі правоў і свабодаў чалавека.

“Усё, што адбылося ў Беларусі з 19 снежня, – непрымальна, і мы будзем няўхільна павялічваць ціск на беларускі рэжым, пакуль ён не зменіць курсу”, – заявіў Радослаў Сікорскі на прэс-канферэнцыі пасля перамоваў са сваім нямецкім і французскім калегамі ў горадзе Быдгашч.

“Гэта вельмі дакладна адрасаваныя санкцыі ў дачыненні канкрэтных кампаніяў, не якія-небудзь агульныя эмбарга. Толькі тыя, якія зробяць жыццё для кампаніяў, што фінансуюць рэжым, больш цяжкім”, – дадаў Сікорскі.

“У Беларусі, дзе ніхто не сочыць за правамі чалавека, трэба ўвесці санкцыі, якія не паўплываюць на насельніцтва, – зазначыў Ален Жупэ, міністр замежных справаў ЕЗ. Яны мусяць быць накіраваныя на рэжым і ўсе тыя прадпрыемствы, якія падтрымліваюць гэты рэжым. Вынік гэтых санкцыяў можа быць розны, але ж я спадзяюся, што ўсё развяжацца ў гармоніі ды адзінстве”.

belsat.eu

Стужка навінаў