Аляксандр Папко ў “Гарачым каментары”


Расейскі бок гатовы выкупіць актывы “Белтрансгазу”, якія належаць Беларусі. Таксама з малатка могуць пайсці іншыя прадпрыемствы. Толькі на такіх умовах афіцыйны Менск можа атрымаць крэдыт. Еўразвяз пакуль не наважыўся на эканамічныя санкцыі, аднак чарговыя візавыя могуць быць пашыраныя. Патрабаванне – выпусціць з турмы ўсіх палітвязняў. Тым часам эканамічная сітуацыя ў краіне пагаршаецца.

“Сённяшняя сітуацыя ў Беларусі – гэта не найгоршыя дні ў нашай гісторыі. Можам параўнаць гэта з пачаткам дзевяностых гадоў: гэта пачатак найгоршага”, – кажа палітолаг.

Паводле спадара Папко, праблема ў саміх беларусах: “Цягам апошніх 17 гадоў грамадства мэтанакіравана дэпалітызывалі. Таму ў Беларусаў няма нацыянальнай ідэі. То бок разумення таго, што мы адзін народ і ў нас ёсць свае нацыянальныя інтарэсы. Сённяшнюю нацыянальную ідэю фармуе адзін чалавек. На жаль, цягам апошніх дзесяцігоддзяў беларускія эліты былі альбо загнаныя ў кут, альбо проста эмігравалі, таму нават у выпадку страты суверэнітэту ніякіх паўстанняў я не прадбачу”, – лічыць Аляксандр Папко.

belsat.eu

Стужка навінаў