Андрэй Дзмітрыеў папрасіў прабачэння ва Уладзіміра Някляева


Кіраўнік штабу Някляева перапрасіў перад выбарнікамі ды экс-кандыдатам на прэзідэнта за вымушанае выступленне на Беларускім тэлебачанні пасля падзеяў 19 снежня 2010 года ў Менску.

Андрэя Дзмітрыева, кіраўніка штабу кандыдата на прэзідэнта на выбарах-2010 Уладзіміра Някляева, прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. 20 траўня суд Фрунзенскага раёну Менску прызнаў Дзмітрыева вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Дзмітрыеў паведаміў, што ў судзе папрасіў прабачэння ў спадара Уладзіміра і ягоных выбарнікаў за вымушанае выступленне на Беларускім тэлебачанні.

“Я прашу прабачэння ў тых, чые пачуцці закрануў тым выступам, хачу сказаць, што я не зламаны, мы будзем працягваць дзейнасць далей разам з Някляевым у адной камандзе”, – сказаў ён.

belsat.eu

Стужка навінаў