Міністр: Спартоўцы мусяць вяртаць патрачаныя на іх грошы


Такую выснову кіраўнік Міністэрства спорту і турызму Алег Качан зрабіў пасля выступу Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі.

Сумеснае паседжанне выканкамаў Федэрацыі хакею, Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі і калегіі Міністэрства спорту і турызму прайшло ў Менску 20 траўня. На ёй падвялі вынікі 75-га чэмпіянату свету па хакеі ў Славакіі і далі негатыўную ацэнку выступу на ім зборнай Беларусі, якая заняла 14-е месца.

Беларусы толькі двойчы перамаглі ў шасці матчах, абгуляўшы каманды Аўстрыі і Славеніі, якія выбылі з класу мацнейшых.

Кіраўнік Міністэрства спорту і турызму Алег Качан рэзка выразіў сваю незадаваленасць працаю былога трэнера нацыянальнай зборнай Эдуарда Занкаўца і запатрабаваў справаздачу па праблемах беларускай зборнай.

Паводле Алега качана, з асобнымі спартоўцамі і трэнерамі трэба заключаць кантракт
“Калі ўскладзеныя абавязацельствы не выканалі – запоўні казну, аддай назад. Не ўсе, можа працэнтаў дзевяноста, машыну прадай, кватэру, яшчэ што-небудзь прадай!”

belsat.eu

Стужка навінаў