Абвесцілі выракі Някляеву і Рымашэўскаму


20 траўня у Менску вынеслі прысуды былым кандыдатам на прэзідэнта Уладзіміру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму, а таксама іншым фігурантам справы.

Уладзімір Някляеў асуджаны на два гады зняволення, але з адтэрмінаваннем на два гады. Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Дзмітрыеў атрымалі па два гады ўмоўна. Наста Палажанка – адзін год умоўна.

Сяргей Вазняк апраўданы паводле артыкулу 401 “ілжывае сведчанне”.

Суд цягнуўся амаль 2 тыдні – з 5 траўня. Сваю віну не прызналі толькі Уладзімір Някляеў і Наста Палажанка, астатнія часткова згадзіліся з абвінавачаннем.

На сённяшні дзень у справе 19 снежня асудзілі 35 чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў