Бізнесоўцы: Дзяржава мусіць адкрыта прызнаць свае памылкі


Прадстаўнікі бізнесу звярнуліся да ўраду з просьбаю абмежаваць правяранне з боку кантрольных органаў на гандлёвых прадпрыемствах да таго, як беларускі рубель стабілізуецца. Апроч таго, бізнесоўцы выступаюць за ўвядзенне зямельнага сертыфікату, які будзе гарантыяй кампенсацыі насельніцтву і фірмам.

Старшыня Менскага саюзу прадпрымальнікаў Уладзімір Карагін адзначае: «Мы заклікаем не проста стрымліваць кошты, але і просім уключыць тыя механізмы, якія дазволяць прадпрымальнікам не павышаць гэтых коштаў. Цяпер паўстала сур’ёзная пагроза адмены лібералізацыі цэнаўтварэння. Мы ўжо падрыхтавалі ліст міністру эканомікі Снапкову пра тое, што рабіць гэта не варта ні ў якім выпадку. Інакш такія дзеянні адкінуць нашу эканоміку на пяць гадоў назад». Эксперт падкрэслівае, што толькі лібералізацыя коштаў выратоўвае бізнес апошнія месяцы, дазваляючы моцным гульцам заставацца на рынку.

Галоўны рэдактар газеты «Беларусі і рынак» Вячаслаў Хадасоўскі адзначае, што ўраду трэба адкрыта прызнаць памылкі і плённа працаваць на іх рашэнне разам з бізнесам. «Абавязкова трэба зраўняць курс валюты, даць свабоду бізнесу. Роля дзяржавы ў гэтым павінна быць мінімальнай. Краіне патрэбная імклівая прыватызацыя. Вось якія складнікі могуць выратаваць нашу эканоміку», – упэўнены аналітык.

belsat.eu

Стужка навінаў