Беларускія інтэлектуалы заклікаюць падтрымаць "Белсат"


З заклікам працягваць аказваць падтрымку каналу «Белсат» беларускія інтэлектуалы зьвярнуліся ў чацьвер да кіраўніцтва Польскага Тэлебачаньня, — інфармуе “Радыё Свабода”

“Белсат” — беларускамоўны спадарожнікавы канал Польскага Тэлебачаньня, адрасаваны аўдыторыі ў Беларусі.

У лісьце беларускай інтэлігенцыі адзначаецца, што “Белсат” адыгрывае важную ролю ў разьвіцьці беларускай мовы і культуры, гэта адзіны незалежны беларускамоўны тэлеканал у сьвеце, зь якога можна атрымаць праўдзівую інфармацыю пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Усё гэта спрыяе таму, што ў апошні час назіраецца хуткі рост папулярнасьці “Белсату” ў Беларусі. 5,5 адсотка беларусаў заяўляюць, што яны рэгулярныя гледачы «Белсату».

Зварот да кіраўнікоў Польскага Тэлебачаньня падпісалі паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў, старшыня Камітэту па этыцы пры Беларускай асацыяцыі журналістаў Анатоль Гуляеў, кінарэжысэр, дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас, першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, кінасцэнарыст Уладзімер Халіп, прафэсар Аляксандар Вайтовіч ды іншыя.

Захаваная мова арыгіналу.

Стужка навінаў