Выраку Статкевічу і Вусу не будзе. Суддзя захварэла


Калі будзе агалошаны вырак экс-кандыдатам на прэзідэнцтва Вусу і Статкевічу, а таксама Буланаву, Грыбкову, Квяткевічу, Класкоўскаму, Пазняку, невядома.

Вырак мелі агалосіць сёння, 20 траўня. Аднак гэтага не адбылося, паколькі суддзя Людміла Грачова захварэла. У Ленінскім раённым судзе пакуль не паведамляюць дату насутпнага судзебнага паседжання.

Нагадаем, падчас судовых спрэчак 18 траўня пракурор Кірыл Чубкавец прасіў пакараць
Мікалая Статкевіча 8 гадамі, Дзмітрыя Вуса — 7 гадамі, Аляксандра Класкоўскага — 8,5 гадамі, Аляксандра Квяткевіча, Андрэя Пазьняка, Дзмітрыя Буланава і Арцёма Грыбкова — 4 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.

belsat.eu

Стужка навінаў