Ізраілец прастаяў на слупе 35 гадзінаў


Ён нічога не еў, а ваду атрымліваў праз катэтэр.

Ізраільскі каскадзёр Гэзі Дын у цэнтры Тэль-Авіву пабіў рэкорд вядомага амерыканскага ілюзіяніста Дэвіда Блэйна, пастаўлены 22 траўня 2002 г. у Нью-Ёрку.

Раніцою 18 траўня кран падняў Гэзі Дына на слуп вышынёю з дзевяціпавярховы дом. На гэтым слупе каскадзёр прастаяў да вечара 19 траўня. Пры гэтым ён не атрымліваў ніякай ежы, а вада перадавалася праз спецыяльны катэтэр. Пасля Дын скочыў у вялізную гару з пустых кардонных скрыняў.

«Гэта было вельмі цяжка. Я хачу вам сказаць толькі адзін сказ: нішто не спыніць волю», – сказаў рэкардсмен пасля скоку.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары