Ці даваць Беларусі крэдыт ЕўрАзЭС, вырашыцца ў чэрвені


4 чэрвеня на паседжанні антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у Кіеве будуць разглядацца крэдытныя заяўкі Беларусі, Арменіі ды Кыргызстану, а таксама працягнецца разгляд заяўкі Таджыкістану, паведаміў віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.

«Мы разглядзім заяўкі і крэдытныя праграмы па Беларусі, па Арменіі і па Кыргызстане», – заявіў ён на паседжанні міждзяржаўнай рады ЕўрАзЭС.

Міністр таксама паведаміў аб праграме фінансавання сістэмаўтваральных прадпрыемстваў дзяржаваў СНД Еўразійскім банкам рэканструкцыі і развіцця. «Зацверджаныя праекты па Казахстане на суму 1 мільярд долараў, па Расеі – на 1,2 мільярда долараў, па Беларусі – на 263 мільёны долараў, па Таджыкістане – на 22,5 мільёна долараў», – сказаў Кудрын.

Хутка будзе праведзены маніторынг сумеснай дзейнасці краін СНД па пераадоленні паследстваў сусветнага фінансаваг крызісу. Аб гэтым сёння паведаміў прэм’ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін на адкрыцці паседжання ЕўрАзЭс.

Кіраўнік расейскага ураду падкрэсліў, што “узаемадзеянне ў рамах ЕўрАзЭс у крызісны перыяд было выніковым”. Пуцін падкрэсліў, што сумесныя дзеянні дазволілі спыніць рэцэсію, запаволіць тэмпы інфляцыі і падтрымаць высокі ўзровень гандлю паміж нашымі краінамі.

“Гэта стала яшчэ адным пацверджаннем патэнцыялу ЕўрАзЭс, запатрабаванасці яго інтэграцыйных рэсурсаў для забеспячэння інтарэсаў нацыянальных эканомік”, – сказаў прэм’ер-міністр Расеі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары