З прылаўкаў знікла рыба


Найбуйнейшы імпарцёр закрывае свае крамы.

Валютны крызіс дабраўся і да рыбных імпарцёраў. Кампанія “Віталюр” працуе з 1995 г., але абясцэньванне беларускага рубля ўпершыню прымусіла прадпрыемства звярнуцца да радыкальных захадаў – закрываць гандлёвыя пункты і звальняць працаўнікоў.

Ва ўсёй краіне пакуль працуюць 23 фірмовыя крамы, але на іхных прылаўках рыбы – фірмовага прадукту – няма. У сталічнай краме “Белсату” патлумачылі, што складскія запасы людзі размялі даслоўна за тыдзень. Новых паступленняў чакаць не выпадае. “Учора раніцаю банкі прадавалі нам валюту паводле курсу 8000 руб. за долар. Ужо пасля абеду курс вырас на 300 руб. У такіх умовах весці бізнес немагчыма, – тлумачаць у аддзеле закупаў. – З увагі на тое, што попыт на рыбу апошнія тыдні быў высокі, мы атрымалі добры прыбытак, але ён у рублях, а з пастаўнікамі мы разлічваемся валютаю, кошт на якую банкі павышаюць штодня”.

Калі не вырашыцца пытанне з імклівым ростам валюты, кампанія будзе закрываць свае фірмовыя крамы. “Мы пяройдзем выключна на імпарт для іншых гандлёвых пунктаў, – кажа дырэктар АДА “Віталюр” Аляксандр Яцук. – Аднак кошты на рыбу будуць расці адпаведна росту курсу за валюту – у два-тры разы”.

belsat.eu

Стужка навінаў