Уладзімір Лабковіч у "Гарачым каментары"


“Вялікі тэрмін выкліканы асабістым стаўленнем Лукашэнкі да Статкевіча”.

Для Мікалая Статкевіча пракурор запатрабаваў 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзмітрыя Вуса – 7, а для сына вядомага журналіста Аляксандра Класкоўскага – 8,5 года абмежавання волі. Яшчэ чатыром фігурантам працэсу ў Ленінскім судзе пагражае па 4 гады калоніі.

Паводле праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча, рацыянальна патлумачыць матывы сённяшніх уладаў у сітуацыі з пераследам палітычных апанентаў цяжка. Тым не менш, паводле госця праграмы, тое, што пракурор запатрабаваў такое жорсткае пакаранне для Статкевіча, звязанае з асабістым стаўленнем Лукашэнкі да экс-кандыдата на прэзідэнта. Але яшчэ больш жорсткае пакаранне можа быць для Аляксандра Класкоўскага, былога міліцыянта. “Класкоўскі ў вачох улады – здраднік, таму будзе больш жорстка пакараны”, – лічыць праваабаронца.

“Усе асуджаныя ў справе 19 снежня – палітычныя вязні, а пакаранні несувымерныя з дзеяннямі. Матывы гэтага – палітычныя”, – падкрэсліў Уладзімір Лабковіч.

belsat.eu

Стужка навінаў