Перасадку нырак будуць рабіць у вобласці


Першае аддзяленне трансплантацыі адкрылі ў Берасці.
Аперацыі тут пачнуцца ў чэрвені. Ужо падлічана, што выдаткі на рэабілітацыю пацыентаў скароцяцца ў 6 разоў. Толькі на Берасцейшчыне дзве сотні чалавек хварэюць на ныркавую няздатнасць. Увесь працэс кантралююць у аддзяленні каардынацыі. Загадчык Расціслаў Лаўрынюк удакладняе: “Нашая праца звязаная з вялікай адказнасцю, занятыя дзясяткі людзей. Ад дактароў-спецыялістаў да пракурорскіх работнікаў. У Беларусі транспланталогія каардынуецца некалькімі законамі”. Адмыслоўцы, дарэчы, рыхтаваліся за мяжою. Зараз 80 пацыентаў стаяць у чарзе на аперацыю. Адміністрацыя спадзяецца, што пераабсталяванне шпіталю працягнецца, каб распачынаць новыя аперацыі – пячонкавыя.
Дырэктар Беларускага дзіцячага хоспісу Ганна Гарчакова лічыць, што такія аддзяленні мусяць пабудаваць у кожным абласным цэнтры. “Відавочна, што сталічныя медустановы не даюць рады з такою плынню пацыентаў, які ёсць сёння. Да таго ж, ныркавая няздатнасць уваходзіць у дзясятку самых распаўсюджаных захворванняў, пры якіх важна паспець зрабіць аперацыю, важна палепшыць якасць жыцця хворага і ягонай сям’і”, – адзначае экспертка.
belsat.eu
Стужка навінаў