Замест прагнозу надвор'я - палітычная крытыка


Украінская метэаролаг раскрытыкавала ў эфіры сітуацыю ў краіне. З гэтай прычыны Нацыянальнае радыё адмовілася ад наўпроставых уключэнняў з Украінскага гідраметэацэнтру, паведамляе gazeta.ua.

Інцыдэнт адбыўся 12 траўня. Людміла Саўчанка ў жывой трансляцыі распачала прагноз надвор’я традыцыйна – з апісання прыгажосці ўкраінскай прыроды. А скончыла – крытыкаю палітычнай сітуацыі ў краіне.

“Нельга заставацца абыякавым да гэтай красы, якую дапаўняюць пяшчотныя пахі бэзу і ландышаў, меладычныя спевы птушак. Часам здаецца, што такія цудоўныя дні дорыць нам прырода як кампенсацыю за тыя бязладдзе, несправядлівасць і беззаконнасць, якія пануюць у нашай краіне, – заявіла Людміла Саўчанка ў праграме Нацыянальнай радыёстанцыі. – Незразумела, як можна не любіць гэты райскі куточак на зямлі, гэтую краіну, украінскі народ, каб так здзекавацца з яго”.

belsat.eu

Стужка навінаў