Пракурор патрабуе для Статкевіча 8 гадоў, для Вуса – 7


Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд пакараць экс-кандыдатаў Мікалая Статкевіча 8 гадамі пазбаўлення волі з адбываннем тэрміну ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзмітрыя Вуса – пазбавіць волі на 7 гадоў. Яшчэ большы тэрмін абвінавачанне патрабуе для Аляксандра Класкоўскага – 8,5 гадоў.

Для Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава, Андрэя Пазняка ды Арцёма Грыбкова пракурор патрабуе чатыры гады зняволення.

Былых кандыдатаў на прэзідэнта вінавацяць паводле арт. 293 Крымінальнага кодэксу – “арганізацыя масавых беспарадкаў”. Паводле пракурора, яны планавалі ды абмяркоўвалі масавыя беспарадкі ў дзень выбараў. Вус нібыта 19 снежня збіраў звесткі пра месцы дыслакацыі ды колькасць падраздзяленняў міліцыі каля Адміністрацыі прэзідэнта і Кастрычніцкай плошчы і перадаваў іх Статкевічу, які, у сваю чаргу, выказаў меркаванне, што сілаў і сродкаў міліцыі не хопіць дзеля спынення беспарадкаў.

Пракурор абвінаваціў Статкевіча ў тым, што той заклікаў людзей да дзеянняў, скіраваных на захоп урадавых будынкаў і асабіста ачоліў свавольны натоўп. Статкевічу і Вусу паставілі ў віну нанясенне стратаў рэстарацыі “Макдональдс”, што каля Кастрычніцкай плошчы, Палацу культуры прафсаюзаў, аператару сотавай сувязі, Менскаму метрапалітэну і прадпрыемству “Менсктранс”.

belsat.eu

Стужка навінаў