Тацьцяна Манёнак у „Гарачым каментары”


Рэалізацыя найбуйнейшага інвестыцыйнага праекту ў Беларусі пацярпела фіаска. Польскі мільярдэр адмовіўся ад будаўніцтва Зэльве вугальнай электрастанцыі. Праект ацэньваўся на 1,5 мільярда даляраў. Бізнесовец Ян Кульчык паводле інвестыцыйнай дамовы меўся выдаткаваць палову на гэты праект, а рэшту беларуская дзяржава.

Адказнасць за ўвесь працэс фінансавання браў на сябе інвестар. Але падчас інтэрвью агенцыі “Блумберг” Ян Кульчык сказаў, што ў сувязі з сітуацыяй вакол Бедарусі замежныя банкі не бяруцца крэдытаваць праект.

„Праект з’яўляецца лакмусавай паперкай для Беларусі. Ён вельмі буйны калі глядзець на аб’ём фінансавання. Я мела размову з прадстаўнікамі холдынгу Кульчыка. Не гледзячы на маю скептыку ў дачынення да такога роду праектаў, з-за таго што беларуская энергетычная сістэма цалкам нерэфармаваная. Таму прыходзіць у гэтую галіну было б вельмі рызыкоўна. Прадстаўнік кампаніі заверыў, што яны атрымалі цвердыя гарантыі з боку адміністрацыі прэзідэнта і што яны вельмі закікаўленыя ў рэалізацыі гэтага праекту, асабліва на фоне пацяплення адносінаў з Еўразвязам якое мы назіралі ў мінулым годзе. Праект выглядаў лагічным яшчэ і таму, што Беларусь дэкларавала сваю гатоўнасць дыверсіфікацыі паставак энерганосьбітаў у краіну”,- адзначыла эканамічны аглядальнік газеты „Беларусы і рынак” Тацьцяна Манёнак.

Спадарыня Тацьцяна лічыць, што спадар Кульчык страціў магчымасць крэдытавання ад банкаў праз некалькі чыннікаў. Па-першае, крызіс у беларускай экономіцы якога яшчэ не было ніколі ў такім выглядзе. Па-другое, ЕЗ будзе абкладаць вялікім падаткам электраэнэргію якая вырабляецца з вугля і экспартуецца ў краіны звязу. Як бачна, нават тое што нібыта з’явілася магчымасць атрымаць буйны крэдыт ад Расіі каб стабілізаваць эканоміку не павышае давер інвестараў да краіны.

“У любым выпадку, рэалізацыя гэтага праекту была б вельмі станоўчай для Беларусі – інвестары пабачылі б, што можна працаваць з нашай краінай і ўкладаць грошы”. – адзначае эксперт.

belsat.eu

Стужка навінаў