Завялі крымінальную справу супраць Аляксандра Варламава


Мадэльера падазраюць паводле прыкметаў складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 426 Крымінальнага кодэксу (перавышэнне службовых паўнамоцтваў).

Як паведамілі ў МУС Беларусі, падставаю распачаць справу сталі матэрыялы праверкі ГУУС Менгарвыканкаму, якая вызначыла сістэматычнае прыўлашчэнне Варламавым і выкарыстанне на іншыя мэты ў 2007–2010 гг. больш як 300 млн руб. Грошы прызначаліся на камандзіровачныя выдаткі чальцам дэлегацыяў, якія ўдзельнічалі ў паказах фестывалю “Млын моды” за межамі Беларусі.

Арганізатар штогадовага фестывалю “Млын моды” 7 траўня на яго закрыцці выступіў са зваротам да Аляксандра Лукашэнкі. Мадэльер заявіў, што не займаецца палітыкаю, яго цікавіць толькі дызайн адзення. Ён папрасіў Лукашэнку не закрываць фестываль.

“Я стаміўся ад таго, што мне здрадзілі людзі ды дзяржава, – сказаў мадэльер у інтэрв’ю газеце “Комсомольская правда” в Белоруссии”. – Міністэрства адукацыі ўвесь час спрабуе паставіць мяне на месца, не дае ні жыць, ні працаваць. Усе гэтыя гады я займаўся фестывалем толькі таму, што люблю дызайнераў, яны мяне натхняюць, я шмат чаму вучуся ў іх. За апошнія дванаццаць гадоў працы я не атрымаў ні капейкі заробку. Але я так больш не магу. Мне няма на што купляць харчы, няма на што жыць”.

belsat.eu

Стужка навінаў